Чарга па мёд у лясгасе

Важное Грамадства

image_pdfimage_print

Гэтай чэрвеньскай парой у Стаўбцоўскім лясгасе прыступілі да збору салодкага ўраджаю.

– У першы дзень адпампавалі 231 кг мёду. Нармальна! – не хавае задаволенасці старшы пчаляр Міхаіл Каўгарэня.

Пчолкі збіралі ношку на рапсавых палетках, а таксама ў лесе – з кветачак малін, крушыны. Калі зацвіце грэчка, лесаводы плануюць арганізаваць вывазіх бліжэй да гэтага каштоўнага меданоса.

– Імкнёмся атрымаць такі мёд, каб па яго выстройвалася чарга, – кажа Міхаіл Каўгарэня.

У лясгасе дзейнічаюць тры пасекі: у Акінчыцкім, Старынскім і Кляцішчанскім лясніцтвах. У цэлым пчальнік налічвае 300 пчаласем’яў. Сёлета плануюць атрымаць не менш за тры тоны мёду. Пчалярамі працуюць Валянціна Каўгарэня, Васіль і Алена Парашчукі, Мікалай Ляцко.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *