З клопатам: Бульба для ветэранаў

Дабрачыннасць Нумары

Усе 30 ветэранаў вайны, якія пражываюць у райцэнтры, арганізавана забяспечаны на зіму бульбай.

– Раённая ветэранская арганізацыя выказвае ўдзячнасць раённаму выканаўчаму камітэту, сялянскай фермерскай гаспадарцы «Сула», якая бясплатна выдзеліла  тры тоны другога хлеба, а таксама сваім памочнікам з ПМК-233 і гімназіі № 1 за дастаўку бульбы на падворак кожнаму ветэрану, –паведаміў рэдакцыі старшыня арганізацыі Іосіф Язвінскі.

З сялянскай фермерскай гаспадаркай «Сула» ў ветэранскай арганізацыі даўнія і цесныя сувязі. Бульба ад фермераў, якія, дарэчы, займаюцца развядзеннем яе элітных гатункаў, паступае заўсёды адборная, якасная. Машыну для яе дастаўкі сёлета выдзеліла ПМК-233. Раённы камітэт БРСМ па просьбе ветэранаў знайшоў памочнікаў, якія загрузілі сеткі з бульбай і разгрузілі іх кожнаму адрасату не проста на падворку, а даставілі непасрэдна да склепа. Увішна папрацавалі адзінаццацікласнікі-гімназісты Дзмітрый Матусік і Дзмітрый Рандзюк разам са сваім настаўнікам матэматыкі Аляксандрам Гоманам. Ім дапамагаў і вадзіцель – Аляксандр Зых. Кампанія памочнікаў падабралася вельмі маладая, увішная, так што тры тоны бульбы толькі «закруціліся» ў іх руках.

У сельскай мясцовасці клопат пра забеспячэнне ветэранаў вайны бульбай на зіму ўзялі на сябе сельвыканкамы сумесна з гаспадаркамі.

 Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *