Падтрымлівайце пульс жыцця. Будзьце донарамі – ад вашага рашэння залежаць чалавечыя жыцці

Важное Медыцына

image_pdfimage_print

Бяспечная кроў запатрабавана як для лячэння, так і для экстраннай медыцынскай дапамогі.

Фота мае ілюстрацыйны характар

Пераліванне крыві і яе кампанентаў неабходна шмат у якіх выпадках: для лячэння жанчын, у якіх цяжарнасць або роды ўскладнены  кровацячэннямі, дзецям з цяжкімі формамі анеміі, пацыентам з захворваннямі крыві і касцявога мозгу, са спадчыннымі захворваннямі крыві і імунадэфіцытным станам, са складанымі хірургічнымі ўмяшальніцтвамі, а таксама ахвярам траўм і надзвычайных сітуацый.

Стаўбцоўскай бальніцай падчас каранавіруснай інфекцыі праводзілася работа з донарамі-рэканвалесцэнтамі, якія перанеслі COVID-19, для атрымання імуннай плазмы.

Донарства крыві з’яўляецца бяспечнай працэдурай. У арганізме чалавека стымулююцца кроватварэнне, павышаецца імунітэт, адбываецца разгрузка органаў, якія ўдзельнічаюць ва ўтылізацыі клетак крыві.

Донарскі рух аб’ядноўвае тых, каму неабыякавы лёс іншых. Слова «донар» паходзіць ад лацінскага donare, што азначае дарыць. Зачастую гэты падарунак зберагае некаму жыццё. Невыпадкова, што Сусветны дзень донара крыві праходзіў сёлета пад дэвізам «Здавайце кроў, няхай у свеце пульсуе жыццё».

На Стаўбцоўшчыне пражывае 476 донараў. Тыя, хто добраахвотна і бязвыплатна здаў кроў 40 і больш разоў або плазму крыві 60 і больш разоў, узнагароджаны нагрудным знакам «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь».

Гэтым людзям  – удзячнасць і павага ў грамадстве.

У сучасных умовах вельмі важна развіваць бязвыплатнае донарства. Насамрэч донар ахвяруе, дзеліцца часцінкай сябе.

Ірына ПЯРХАЛЬСКАЯ, урач-трансфузіёлаг УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ»  

Фота yandex.by



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *