Працуе мабільны лясны патруль

Главное Кантроль, бяспека

image_pdfimage_print

Леснікі і майстры лесу патрулююць лясныя ўгоддзі ў светлы час сутак, а таксама нясуць дзяжурства ў рабочыя і выхадныя дні.

Фота мае ілюстрацыйны характар

На цяперашні момант абстаноўка з пажарамі ў лясах застаецца спакойнай, але гатоўнасць да іх ухілення павінна быць нумар адзін.

У лясгасе для своечасовай ліквідацыі пажараў дзейнічаюць чатыры пажарна-хімічныя станцыі, якія аснашчаны ўсім неабходным. Тры з іх (першага тыпу) размешчаны ў Налібацкім, Хатаўскім і Кульскім лясніцтвах, адна  (другога тыпу, разлічаная на абслугоўванне 20 і больш тысяч га лясных угоддзяў) – непасрэдна ў лясгасе. Акрамя таго, у лясніцтвах створаны пункты супрацьпажарнага інвентару.

З вясны стаўбцоўскія лесаводы правялі значную падрыхтоўку да чарговага пажаранебяспечнага перыяду. Вялікая ўвага была ўдзелена стану мінеральных палос і супрацьпажарных разрываў. Дадаткова былі набыты апырсквальнік для тушэння лакальных узгаранняў і дзве дыскавыя бараны, а таксама 100 метраў пагонных пажарных рукавоў і 500 кг рэчыва, якім тушаць агонь.

Уздоўж дарог рэспубліканскага і мясцовага значэння вырасла колькасць аншлагаў на супрацьпажарную і прыродаахоўную тэматыку.  На ўездах у лясныя масівы абноўлены шлагбаумы.

З 21 чэрвеня наведванне лясоў на Стаўбцоўшчыне часова абмежавана.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота yandex.by

Будзьце асцярожныя ў лясах і на тарфяніках

Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках (арт. 16.21 КоАП Рэспублікі Беларусь)  цягне накладанне штрафу  ў памеры ад 12 да 30 базавых велічынь. За распальванне кастроў у забароненых месцах (арт. 16.41) прадугледжаны  штраф ад 1 да 12 «базавых», а за незаконнае выпальванне сухой расліннасці і травы, непрыняцце мер па ліквідацыі палаў (арт. 16.40) – штраф ад 10 да 30 «базавых».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *