Дапаможа, прапануе

Гандаль Нумары

Як у наш час без свежых навін, цікавых, аператыўных друкаваных радкоў, якімі напоўнены старонкі шматлікіх друкаваных выданняў? Каб задаволіць свой чытацкі попыт, многія стаўбчане кожны ранак спешна скіроўваюць сваю хаду да кіёскаў Мінаблсаюздруку. Бадай, сама ажыўлена ля шапіка, што на вуліцы Цэнтральнай, каля гандлёвага дома «Арманда». Тут бойка вядзе гандаль свежай чытацкай прадукцыяй вопытны кіяскёр Вера Філіпчык – неаднаразовая пераможца конкурсаў прафесіянальнага майстэрства. Умее яна дапамагчы з выбарам патрэбнага выдання, а ў дадатак прапануе зрабіць прыемную пакупку з шырокага асартыменту тавараў, скамплектаваць святочны падарунак.
Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *