Белдзяржстрах дорыць падарункі

Акцыі Важное Грамадства

image_pdfimage_print

У снежні Белдзяржстрах адзначыць сваё 100-годдзе. З гэтай нагоды арганізацыя праводзіць дабрачынную акцыю. Да яе далучыліся работнікі прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Стаўбцоўскім раёне.

Вядучыя спецыялісты Наталія Скурат (злева) і Алена Сырадоева завіталі да 100-гадовай стаўбчанкі Ніны Алешчанка

Юбіляр запрашае раздзяліць з ім радасць свята і дорыць падарункі ветэранам вайны і працы, доўгажыхарам, тым, хто пражывае ў дамах-інтэрнатах. Прадстаўнікі Бел дзяржстраха наведалі пяць 100-гадовых жыхароў Стаўбцоўскага раёна: Ніну Алешчанка, Алену Лапко, Зінаіду Лапко, Стэфанію Мазура, Ядвігу Сянкевіч.  Ім уручылі салодкія падарункі і сувеніры.

Акрамя гэтага, супрацоўнікі Белдзяржстраха завіталі ў Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, дзе павіншавалі Стэфанію Мазура з юбілеем.

Са святочным візітам страхоўшчыкі адправіліся і ў Стаўбцоўскі псіханеўралагічны дом- інтэрнат. Там яны ўручылі ўстанове сертыфікат на 3000 рублёў, а жыхарам інтэрната – настольныя гульні (шашкі, лато) і салодкія падарункі. Юрый Каласоўскі застаўся задаволены такім падарункам ад Белдзяржстраха, а жыльцы дзякавалі работнікам арганізацыі.

Такія шчырыя віншаванні нашых жыхароў з юбілейнымі датамі – гэта вынік таго, што кампанія гарантуе сваім кліентам абарону фінансавых інтарэсаў.

Ксенія РУБІН



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *