Устанавіў праграму – страціў грошы

Важное Кантроль, бяспека

image_pdfimage_print

За мінулы перыяд гэтага года па лініі кіберзлачыннасці на тэрыторыі раёна зарэгістравана 29 злачынстваў, здзейснены тры цяжкія злачынствы.

Фота мае ілюстрацыйны характар

Так, жыхар Стоўбцаў страціў 11 600 беларускіх рублёў пасля званка ў месенджары «Вайбер» ад нібыта прадстаўніка ААТ «Белаграпрамбанк». Падчас тэлефоннай размовы жыхару прапанавалі ўстанавіць праграму AnyDesk, паведаміўшы, што дзякуючы ёй мужчына зможа кантраляваць свае грашовыя сродкі па рахунку і ў выпадку ўстаноўкі зламыснікі не змогуць выкрасці яго грошы. Аднак пасля ўстаноўкі данай праграмы на свой мабільны тэлефон ён даў доступ да свайго ўстройства, і злачынец аддалена ўбачыў логін і пароль ад інтэрнэт-банкінгу пацярпелага, пасля чаго выкраў з яго карт-рахунку 11 600 беларускіх рублёў. У цяперашні час за здзяйсненне данага злачынства затрыманы жыхар г. Мінска, праводзяцца следчыя дзеянні.

Нагадваем: не ўстанаўлівайце на свае мабільныя тэлефоны, а таксама персанальныя камп’ютары незнаёмыя, неправераныя праграмы і не запускайце іх у работу.

З пачатку гэтага года таксама зарэгістравана некалькі злачынстваў па факце крадзяжу грашовых сродкаў з банкаўскіх картак жыхароў нашага раёна. У кожным з гэтых выпадкаў грамадзяне размяшчалі ў інтэрнэце аб’явы аб продажы рознага тавару. Адным з жадаючых набыць тавар аказаўся махляр, які падчас тэлефоннай размовы або перапіскі на гандлёвай пляцоўцы прапаноўваў аплаціць тавар шляхам пералічэння грашовых сродкаў або выкарыстаць паслугу «Куфар-дастаўка». Як вынік – страта зберажэнняў.

Актуальнымі застаюцца кіберзлачынствы праз сацыяльныя сеткі «Аднакласнікі», «УКантакце», «Інстаграм». Зламыснікі ажыццяўляюць несанкцыянаваны доступ да акаўнтаў (старонак) сяброў карыстальніка, пасля чаго адбываецца рассылка паведамленняў з просьбай назваць рэквізіты банкаўскай карткі пад маркай таго, што яе страцілі або заблакіравалі ці скончыўся тэрмін дзеяння. Грамадзяне робяць так, як ім гавораць, пасля чаго з іх карт-рахункаў спісваюцца грашовыя сродкі.

Будзьце пільнымі, нікому і ніколі не перадавайце рэквізіты сваіх плацежных сродкаў, пашпартныя даныя і коды пацвярджэння, атрыманыя ў выглядзе СМС-паведамленняў.

Максім НАГОРНЫ, старшы оперупаўнаважаны групы па супрацьдзеянні кіберзлачынстваў райаддзела міліцыі

Фота kotlas-info.ru



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *