Дапамагла і ўзаемавыручка

Важное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Высокі ўраджай сельскагаспадарчых культур немагчыма атрымаць без прымянення хімічных прэпаратаў.

Агранамічныя службы гаспадарак прыкладаюць намаганні для таго, каб максімальна захаваць яго. Зрабіць гэта ўдаецца дзякуючы комплекснай абароне раслін. Сельгаспрадпрыемствы набываюць прэпараты як самастойна, так і праз ААТ «Мінскаблаграсэрвіс».

– Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, у гаспадарках здолелі ў тэрмін справіцца з хімпраполкай яравых збожжавых і зернебабовых культур, грэчкі, завяршаецца гэтая работа на пасевах кукурузы, – расказвае намеснік начальніка раённай дзяржаўнайінспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Марыя Булаш. – Прапалолі трэці раз цукровыя буракі. Сёлета многа зроблена апрацовак на азімым рапсе.

Своечасова справіцца з правядзеннем доглядных работ дапамагла і ўзаемавыручка: сельгаспрадпрыемствы аказвалі адно аднаму дапамогу спецтэхнікай.

 Надзея БАТАЛКА

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *