Стоўбцы падтоплены, Зарэчча – без праезду і электрычнасці

Важное Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

Наступствы цыклону, які ў мінулыя выхадныя закрануў і Стаўбцоўшчыну, ужо ліквідаваны.

Тарнада пранёсся па Зарэччы

Вецер з дажджом зламаў шмат дрэў у Зарэччы (Рубяжэвіцкі сельсавет),  і гэта стала перашкодай для праезду па вуліцы Цэнтральнай. Пры падзенні дрэў былі абарваны правады. На ліквідацыі наступстваў стыхіі больш за суткі працавалі работнікі Стаўбцоўскага АКС, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, РЭС, лясгаса, сельвыканкама. Дапамагалі і вяскоўцы. Узнікла праблема і з электразабеспячэннем садаводчых таварыстваў.

– У нядзелю бліжэй да васьмі вечара электразабеспячэнне было адноўлена, – расказаў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Герасіменка.  

У горадзе выратавальнікі аказвалі дапамогу па адпампоўванні вады з падвалаў дамоў па вуліцах Цэнтральнай і Міру, а таксама з затопленых домаўладанняў і падвор’яў па вуліцах Наднёманскай, М. Горкага, Камуністычнай і інш., дзе з патокам вады не справілася каналізацыйна-помпавая станцыя.

Ёсць факты, што ад падзення дрэў і ветру аказаліся раскрытымі дахі дамоў,  таму домаўладальнікам не варта ігнараваць добраахвотнае страхаванне свайго жылля і маёмасці.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *