Тэлевізар – у лік абаненцкай платы

Важное Грамадства

image_pdfimage_print

Некалькі месяцаў таму Стаўбцоўскі цэх электрасувязі пачаў рэалізацыю сваім абанентам тэлевізараў, а ў перспектыве дабавіць у асартымент ноўтбукі, вайфай-адаптары і інш.

Прапановы выгадныя ў першую чаргу тым, што гарантуюць абаненту растэрміноўку на 24 месяцы і зручную, у комплексе паслуг сувязі, форму аплаты.

Якія яшчэ навінкі падрыхтавала кампанія «Белтэлекам», расказала начальнік групы продажаў Дзяржынскага занальнага вузла электрасувязі Таццяна Салавей: 

– Да пяцігоддзя брэнда «Ясна» з’явіліся новыя пакеты паслуг – «Ясна 100 Кіно плюс» і «Ясна 100 Кіно», якія адкрываюць доступ да калекцый IVI, MЕGOGO і more.tv.  Новыя тарыфныя планы ўключаюць інтэрнэт, тэлефанію, ютуб. У рэспубліцы паслугамі брэнда «Ясна» ўжо карыстаецца 1 мільён 300 тысяч абанентаў, у тым ліку чатыры тысячы – на Стаўбцоўшчыне.

Юрыдычным асобам адрасавана новая паслуга – «Воблачная АТС». Для суб’ектаў гаспадарання раёна яна будзе значнай падмогай, таму што даная паслуга выступае паўнацэннай заменай маральна і фізічна састарэлай офіснай тэлефоннай станцыі.

Гэта сучаснае рашэнне па тэлефанізацыі свайго прадпрыемства з выкарыстаннем воблачных тэхналогій, якое дазваляе без выдаткаў на офісную станцыю аб’яднаць філіялы і падраздзяленні ў адзіную тэлефонную сетку з кароткімі нумарамі, а таксама далучыць да яе аддаленых супрацоўнікаў. Унутраныя нумары не прывязаны да канкрэтнага месца размяшчэння офіса і ў выпадку змены офіснага памяшкання даюць магчымасць захаваць нумары тэлефонаў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *