Здымаюць боль і іншыя сімптомы

Главное Медыцына

image_pdfimage_print

У Стаўбцоўскай ЦРБ укараняюцца сучасныя віды дапамогі. Так нядаўна было адкрыта новае аддзяленне – паліятыўнай медыцынскай дапамогі.

Узначаліў яго малады ўрач Максім Чэмка. Разам з ім у аддзяленні працуе старшая медыцынская сястра Наталля Семяновіч.

– На даны момант у нас 12 пацыентаў. Ім аказваем сімптаматычнае лячэнне: здымаем боль, ацёкі і інш., – расказвае Максім Чэмка.

Усе пацыенты – цяжкія. У кожнага – свой дыягназ, і гэта не абавязкова анкалогія. Да прыкладу, ёсць пацыент, дыягназ якога звязаны са злоўжываннем спіртнымі напіткамі.

Малады ўрач Максім Чэмка ўзначаліў новае аддзяленне паліятыўнай медыцынскай дапамогі

Сярэдні ўзрост пацыентаў гэтага аддзялення – 70 гадоў і больш, хоць на цяперашні момант два пацыенты маюць працаздольны ўзрост.

Паліятыўная дапамога – актыўная ўсебаковая дапамога пацыентам, якія пакутуюць ад прагрэсіруючага захворвання, і асноўнай яе задачай з’яўляецца купіраванне болю і іншых сімптомаў.

Знаходжанне ў аддзяленні паліятыўнай медыцынскай дапамогі – працяглае, ад месяца да паўгода, што накладвае адбітак і на пацыентаў, і на медперсанал. Галоўнае – псіхалагічная вытрымка, увага да праблем хворых.

Медыцынскія маніпуляцыі,  якія праводзяцца  ў аддзяленні, нельга блытаць са звычайным доглядам цяжкахворых людзей. Для гэтага прадугледжаны бальніцы сястрынскага догляду, якія ў нашым раёне працуюць у Рубяжэвічах, Дзераўной.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Наталлі КЛЫГАЧ

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *