Увага: Дзверы ў спакойную старасць

Кантроль, бяспека Нумары

Нярэдка людзі старэйшага пакалення з-за свайго ўзросту і стану здароўя становяцца  даступнымі ахвярамі для правапарушальнікаў і злачынцаў. А тыя не толькі пазбаўляюць іх маёмасці, грашовых сродкаў, але і наносяць шкоду здароўю, траўміруюць псіхічна і псіхалагічна.

За восем месяцаў з пачатку года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 29 злачынстваў у адносінах да пажылых і састарэлых грамадзян, з іх 10 учынены ў Стоўбцах, 19 – у сельскай мясцовасці (пяць – у Мікалаеўшчынскім сельсавеце, па чатыры – у Рубяжэвіцкім, Старасвержанскім і Шашкоўскім, па адным – у Вішнявецкім і Заямнаўскім). Сярод зарэгістраваных злачынстваў пераважаюць крадзяжы, у тым ліку адзення, прадуктаў, спіртнога, электраінструменту. На шчасце, у бягучым годзе не зафіксавана злачынстваў, якія пацягнулі б смерць састарэлых (летась іх было два). Любое злачынства ў адносінах да састарэлых выклікае пэўную складанасць у раскрыцці, таму што многія з пацярпелых ужо не здольны ў дэталях апісаць знешнасць зламыснікаў, указаць на іншыя характэрныя прыкметы. 

Напярэдадні Дня пажылых людзей  хочацца даць некалькі парад людзям, да якіх мы адчуваем асаблівую павагу. Лепш не захоўваць грашовыя сродкі ў шафах з бялізнай і іншых лёгкадаступных месцах. Па магчымасці, буйныя сумы варта давяраць банку. Вельмі асцярожна трэба паводзіць сябе, калі нехта стукаецца ў дзверы. Нельга адразу адкрываць незнаёмым, у тым ліку, калі яны прадстаўляюцца работнікамі сацыяльнай або камунальнай службы. Асаблівая пільнасць – з  асобамі цыганскай нацыянальнасці. Яны асаблівыя майстры на розныя ўгаворы і хітрыкі. У любым выпадку не сорамна папрасіць у наведвальнікаў прад’явіць дакументы і, нават пасля іх прад’яўлення, не варта спяшацца адчыняць дзверы. Нялішнім будзе паклікаць суседзяў, пазваніць у адпаведныя арганізацыі і пацікавіцца, ці ёсць у іх такі супрацоўнік, ці накіроўвалі яго да вас, або паведаміць па тэл. 102.

Калі ж махляры пад выглядам сацыяльнай службы ўсё-такі трапілі ў вашу кватэру або дом, закрыйце за імі дзверы і пастаянна будзьце ля таго месца, дзе захоўваеце грошы, патрабуйце ад прыйшоўшых прадаставіць дакументы, прапануйце звязацца па тэл. 102 для пацвярджэння правамернасці іх дзеянняў.

Калі вы сталі ахвярай дамашняга насілля, звяртайцеся па дапамогу да спецыялістаў – псіхолагаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (тэл. – 5-54-99, 8-801-100-8-801 – тэлефон агульнанацыянальнай гарачай лініі) або па тэлефонах райаддзела міліцыі – 5-19-15, 5-32-76,  102.

Звяртаю ўвагу, што пры наборы нумара 102 супрацоўнікі аператыўна-дзяжурнай службы накіроўваюць па месцы жыхарства пенсіянера нарад міліцыі для праверкі “візіцёраў”.

Руслан ХАРУТА,намеснік начальніка райаддзела міліцыі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *