Бенефіс Аляксандра Палешчука

Важное Спорт

image_pdfimage_print

У сераду, 30 чэрвеня, у рамках перанесенага чацвёртага тура чэмпіянату Рэспублікі Беларусь (другая ліга) па футболе на стадыёне дзяржкаледжа ў г. Слуцку ФК “Кронан” (Стоўбцы)  сустракаўся з мясцовым “Спартаком”.

З самага пачатку першага тайма стаўбчане паказалі сваю моц. Ужо на 12-й хвіліне Аляксандр Паляшчук “прастрэльвае” ў штрафны гаспадароў поля, і Сяргей Кулажэнка забівае мяч у свае вароты — 1:0. На 20-й хвіліне Кірыл Насановіч выкарыстоўвае выдатны пас Аляксандра Палешчука, і лік становіцца 2:0. На 22-й хвіліне Сяргей Каток знаходзіць у штрафной плошчы варот Аляксандра Палешчука (3:0). На 30-й хвіліне лік 4:0 робіць Уладзіслаў Рубін. На 36-й хвіліне случчане збіваюць у свой штрафны Уладзіслава Невяроўскага. Пенальці забівае Аляксандр Паляшчук — 5:0.

У пачатку другога тайма Аляксандр Паляшчук з перадачы Паўла Кійко забівае свой трэці гол у гульні — 6:0. Праз чатыры хвіліны Арцём Драздовіч забівае сёмы гол на карысць стаўбцоўскага клуба. І тут гульня супакойваецца. Адбываецца шмат замен ігракоў.  На 75-й хвіліне Станіслаў Федаровіч адыгрывае адзін мяч — 1:7. Але праз тры хвіліны Уладзіслаў Рубін з перадачы Дзмітрыя Даўбейкі забівае восьмы гол на карысць стаўбчан. І толькі калі ішлі ўжо апошнія хвіліны матча, Яўген Чарнушэвіч са “Спартака” робіць канчатковы вынік гульні 2:8.

Буйная перамога “Кронана”! Дарэчы, Аляксандр Паляшчук у матчы зарабіў пяць ачкоў (тры галы і дзве перадачы) і ўвогуле мае ўжо 14 ачкоў (10 галоў і 4 паса). У нашага клуба становіцца 21 ачко з розніцай мячэй 36:11 і першае месца ў табліцы “Мінская вобласць. Поўдзень”.

10 тур ФК “Кронан” правядзе на выездзе ў г. Салігорску, дзе 4 ліпеня ў 17.00 сустрэнецца з мясцовым клубам “Партызан” на стадыёне “Шахцёр”.

Анонс

У суботу, 3 ліпеня (час удакладняецца) на стадыёне “Юнацтва” ў Стоўбцах адбудзецца першынство Мінскай вобласці сярод ветэранаў, 1/8 фінала. Сустрэнуцца прадстаўнікі Стаўбцоўскага і Чэрвеньскага раёнаў.

Леанід НАРАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *