Бетонка для стаўбчан

Главное Добраўпарадкаванне

image_pdfimage_print

У Стоўбцах завяршаецца рэалізацыя шостай, апошняй, чаргі добраўпарадкавання вуліц і праездаў у мікрараёне індывідуальнай жылой забудовы Паўночны-2.

На добраўпарадкаванні мікрараёна Паўночны-2 у Стоўбцах працуюць дарожнікі ДРБУ № 135: Сяргей Супрановіч, Станіслаў Цяўлоўскі (прараб), Аляксандр Мікуліч, Іван Нарановіч

– На аб’екце ўкладзена дарога з бетонным пакрыццём працягласцю 1,2 км, выкананы бетонныя праезды. Цяпер вядзём адсыпку абочын,  – расказвае прараб ДРБУ № 135 і вытворца работ на гэтым аб’екце Станіслаў Цяўлоўскі.

ДРБУ № 135 выступае падраднай арганізацыяй, заказчык – дзяржаўнае прадпрыемства «УКБ Стаўбцоўскага раёна».

На аб’екце задзейнічаны  аўтамабілі-самазвалы, пагрузчык, а таксама ўстройства для абсталявання прыдарожных палос  «Дэльта 3».

Якраз вадзіцель Аляксандр Мікуліч падвёз на аўтамабілі МАЗ пясок. Цікавімся, з якога кар’ера матэрыял?

– З нашага ведамаснага кар’ера «Дзяўгі». Яго клас – С2. За рэйс дастаўляю 10 тон, – выдае поўную інфармацыю вадзіцель.

У цэлым добраўпарадкаванне мікрараёна Паўночны-2 вядзецца пачаргова з 2016 года. Усе работы ажыццяўляюцца за бюджэтныя сродкі.

Адсыпка абочыны на выездзе з мікрараёна на аўтадарогу Р2

Рэалізацыя гэтага праекта дазволіць нашаму гораду развівацца  і станавіцца яшчэ больш прыгожым і зручным для жыхароў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *