Па напрацаванай тэхнологii

Нумары Сельская гаспадарка

Як вядома, у ААТ «Вялікі Двор» атрымліваюць самую высокую ўраджайнасць збожжавых культур. Летась таварыства прызнана лепшым у рэспубліканскім спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур. І ўраджай сёлетняга года закладваюць не ніжэй за 60 цэнтнераў. Азімыя збожжавыя пасеялі на 724 гектарах, азімы рапс – на 150 гектарах.
– Пралічваем усё да дробязяў, – гаворыць намеснік дырэктара па раслінаводстве Генадзь Бязушка. – Тэхналогія ў нас напрацаваная. Набылі элітнае насенне азімых. Пастараліся як след угноіць глебу. Спадзяёмся, што зіма выдасца спрыяльнай для перазімоўкі раслін. Плануем, якія яравыя сарты лепш пасеяць. Адным словам, уступілі ў новы год з аптымізмам.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *