Жыве побач валанцёр

Важное Соцыум

image_pdfimage_print

Як прыемна, калі побач ёсць тыя, хто гатовы падтрымаць і дапамагчы. А для адзінокага састарэлага чалавека гэта бывае жыццёва неабходна.

Дапамагаць людзям для Марыі Станкевіч – так жа натуральна, як дыхаць

Хачу падзяліцца тым, як Марыя Іванаўна Станкевіч дапамагла мне прайсці медыцынскае абследаванне ў стаўбцоўскай паліклініцы (яна правяла мяне па ўсіх кабінетах!), а потым суправадзіла для абследавання і ў абласную бальніцу.

Марыю Іванаўну я добра ведаю з маладых гадоў. Вельмі ўдзячна ёй, тым больш што ў жанчыны хапае ўласных сямейных клопатаў, але і мяне яна не пакідае без увагі.

У свой час і я імкнулася дапамагаць людзям. Здавала кроў, за што маю званне ганаровага донара СССР. З 1971 па 1983 год рабіла ў цяперашнім ААТ «Агранёманскі». Мне хацелася сабраць сена для калгаснага статка з усіх лугоў. Дзякуй тым, хто шчыраваў побач са мною.

Ужо ў сталым узросце працавала дворнікам у СШ № 2 г. Стоўбцы. Са мною хадзіў на работу чатырохногі памочнік, пацяшаў дзетвару. Увесь час падбіраю і кармлю бяздомных катоў і сабак.

Калі дазваляе здароўе, наведваю тэрытарыяльны цэнтр. Тут такія людзі, як я, знаходзяць сабе суразмоўнікаў і занятак для душы.

Алена МАМОНЬКА, г. Стоўбцы



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *