Узмоцнена адміністрацыйная адказнасць

Ахова правапарадку Главное

image_pdfimage_print

Нагадваем пра недапушчальнасць парушэнняў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

Парадак арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў вызначаны Законам Рэспублікі Беларусь ад 30.12.1997 «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь». Яны могуць праводзіцца толькі з дазволу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў пры захаванні іх арганізатарамі патрабаванняў, устаноўленых законам. Новым Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, які ўступіў у сілу 1 сакавіка 2021 года, узмоцнена адміністрацыйная адказнасць за парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў.

За ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, а таксама за публічныя заклікі да ўдзелу ў ім арт. 24.23 КоАП прадугледжаны накладанне спагнання ў выглядзе штрафу памерам да 100 базавых велічынь, грамадскія работы або адміністрацыйны арышт тэрмінам да 15 сутак. Паўторнае на працягу года здзяйсненне такога правапарушэння цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 200 базавых велічынь, грамадскія работы або адміністрацыйны арышт тэрмінам ад 15 да 30 сутак. Для асоб, якія здзейснілі правапарушэнне за ўзнагароджанне, мінімальны памер штрафу – 30 базавых велічынь. Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх цягнуць за сабой крымінальную адказнасць згодна з арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае пакаранне, у тым ліку ў выглядзе пазбаўлення волі.

Райаддзел міліцыі

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *