Са святам!

Афіцыйна Главное

image_pdfimage_print

Паважаныя жыхары Стаўбцоўскага раёна!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з галоўным дзяржаўным святам краіны – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Гэтае свята – асаблівае для нас. Гэта дзень суверэнітэту і свабоды нашай Радзімы. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе мінулае, хто сваёй працай стварае яе будучыню. Важнай датай для Стоўбцаў з’яўляецца 2 ліпеня – дзень вызвалення горада. 3 ліпеня ўвайшло ў гісторыю Беларусі яркай старонкай гераічнай доблесці франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, якія заваявалі свабоду свайму народу. Разбураная Беларусь адрадзілася, ператварылася ў сучасную суверэнную дзяржаву. Наш абавязак – памятаць пра мужнасць нашага народа, падтрымліваць мір, умацоўваць нацыянальную бяспеку і суверэнітэт беларускай дзяржавы.

Жадаем усім здароўя, дабрабыту, шчасця, стабільнасці і поспехаў у працы на карысць нашай Стаўбцоўшчыны і роднай Беларусі.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *