Сведка адвагі і стойкасці

Важное Вялікай Перамозе прысвячаецца

image_pdfimage_print

У дом да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Мацюніна часта прыходзяць школьнікі, каб паслухаць аповед франтавіка пра ваенную гісторыю.

Моладзь удзячна тым, хто адстаяў мір

Мікалаю Кузьмічу ёсць аб чым расказаць моладзі. У снежні 1943-га ён, расіянін, быў прызваны ў Чырвоную армію. Пад Уралам прайшоў навучанне і быў накіраваны на 1-ы Беларускі фронт у складзе 236-га гвардзейскага стралковага палка 74-й гвардзейскай Ніжнедняпроўскай стралковай дывізіі.

Стралок Мікалай  Мацюнін самааддана змагаўся за вызваленне роднай краіны і іншых народаў.

У адным з баёў 18 лютага 1945 года Мікалай Кузьміч у баях з акружанай групоўкай праціўніка ў горадзе Познані першым пайшоў на штурм. Быў цяжка паранены, атрымаў навылётнае кулявое раненне. Вестка пра Перамогу над фашысцкай Германіяй застала Мікалая Кузьміча ў шпіталі ў горадзе Сызрані, дзе ён знаходзіўся на лячэнні.

Пасля выздараўлення працягваў служыць у батальёне па дастаўцы ваеннапалонных. Затым аднаўляў разбураны Мінск, у тым ліку сувораўскае вучылішча, а таксама будаваў жылыя дамы ў раёне Старажоўкі. Дэмабілізаваўся ў 1955 годзе.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, Мікалай Мацюнін узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і двума медалямі «За адвагу». У мірны час ветэран вайны прайшоў вялікі працоўны шлях.

Мікалай Кузьміч поўны аптымізму, надзей і веры ў будучае. Ён з ахвотай дзеліцца ўспамінамі і прымае жыццё такім, якое яно ёсць. Сёлета ў красавіку ветэран адзначыў сваё 95-годдзе.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *