З вайны чакае мужа…

Важное Памяць

image_pdfimage_print

Галіне Янчанка з вёскі Ляўкоўшчына 101 год. Яе лёс – гэта вялікая жыццёвая дарога, поўная пакут і драматызму.

Галіна Станіславаўна аўдавела ў 22…  Яе муж згарэў у падбітым ворагам танку. Жанчына так і не выйшла другі раз замуж… Яна і сёння чакае яго, каханага…

Галіна Янчанка аўдавела ў 22 гады і сваё адзінае каханне пранесла праз усё жыццё

Раней бывала, куды-небудзь едзе – убачыць мужчыну, падобнага да яго, і кажа дачцэ: «Света, здаецца, гэта бацька паехаў. Такі падобны, на мяне глядзеў… Можа, ён у палон трапіў і баіцца вярнуцца дамоў…»

Яны не паспелі пажыць разам. Іх шлюб доўжыўся ўсяго год. Абое былі настаўнікамі. Калі мужа забралі на фронт, лісты ад яго ішлі рэгулярна. «Усё добра. Як вы? Трымайцеся!» – пісаў ён. Прасіў даслаць фотаздымак дачкі, якая нарадзілася ў верасні 1943 года і якую ён яшчэ не бачыў.

Апошняе пісьмо, што прыйшло з фронту, Галіна Станіславаўна так і не змагла прачытаць. Наляцеў вецер, падхапіў яго і панёс… Што было ў тым пісьме?..  Гэтае пытанне не дае спакою Галіне Станіславаўне і сёння… Але яна здагадваецца, што гэта быў знак, нядобрая вестка…

Галіна Янчанка адна выгадавала дачку, якая, як і яе матуля з татам, стала настаўніцай. У бабулі ёсць унукі і праўнукі. У жыцці яна застаецца інтэлігентам, цікавай суразмоўніцай.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *