Акцэнты

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

ІНАВАЦЫІ: НАВУКОЎЦЫ І ПРАКТЫКІ – У АДЗІНЫМ САЮЗЕ

Адметным накірункам работы калектыву райаграсэрвісу, які ўзначальвае кіраўнік-практык са стажам работы ў сельскагаспадарчай вытворчасці Уладзімір Бычко, з’яўляецца распрацоўка інавацыйных праектаў з удзелам навукоўцаў.

У ліку такога наватарства – выпуск трамбоўшчыка ўніверсальнага сіласна-сенажнага. Гэтае рацыяналізатарства – плён сумеснай працы калектыву Навукова-практычнага цэнтра па механізацыі Нацыянальнай акадэміі навук і працаўнікоў майстэрні райаграсэрвісу.

Такі прычапны агрэгат майструецца з выкарыстаннем былых у карыстанні колаў ад чыгуначных вагонаў. Трамбоўшчык выдатна зарэкамендаваў сябе на закладцы сіласных ям у сельскагаспадарчых таварыствах. Яго набылі два таварыствы нашага раёна –  «Вялікі Двор» і «Жацерава». Усяго за два гады сканструявана восем агрэгатаў – шэсць з іх закупілі сельскагаспадарчыя таварыствы Віцебскай і Гродзенскай абласцей. Цяпер у вытворчасці дзявяты ТУ-4.

 

АЦЯПЛЯЛЬНЫ СЕЗОН: РАМОНТ ЦЕПЛАТРАС

Сярод важных задач падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона на працягу ўсяго каляндарнага года для аб’яднання камунальных службаў з’яўлялася замена старых цеплатрас на ПІ-трубы.

Такая работа праведзена ў пасёлку Наваколасава, па вуліцы Свярдлова ў райцэнтры. Рамонтныя работы ў гэтым накірунку працягваюцца. У аграгарадку Вішнявец каля двух кіламетраў цеплатрас, якія падаюць цяпло ў школу, дзіцячы сад, жылыя дамы і іншыя сацыяльныя аб’екты, будуць аснашчаны сучаснымі ПІ -трубамі. Такая ж работа праводзіцца па вуліцы Энгельса ў райцэнтры, дзе будзе заменена 732 метры трасы ў аднатрубным вылічэнні.

Новыя цеплатрасы будуць больш эканомна транспарціраваць цеплавую энергію да аб’ектаў з найменшымі стратамі. Прымаюцца дадатковыя меры па забеспячэнні надзейнай і бяспечнай работы аб’ектаў цепласістэмы.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *