Тры смакі ў ядомай абалонцы

Главное У перапрацоўшчыкаў

image_pdfimage_print

Стаўбцоўскія мясаперапрацоўшчыкі запрасілі стаўбчан на дэгустацыю сваіх навінак.

І сапраўды, нельга было прайсці міма пляцоўкі побач з фірменным магазінам «Пятачок» – настолькі апетытны ішоў адтуль пах. Каўбаскі запякалі на мангале і прапаноўвалі іх пасмакаваць.

«Можна ўжываць як у падагрэтым, так і ў ахалоджаным выглядзе, есці нават з абалонкай, бо ўсё – з натуральных ядомых інгрэдыентаў», – гэта спецыялісты камбіната адказваюць на пытанні адносна асаблівасцяў каўбасак для грылю «Miкс». Іх істотная перавага – спалучэнне адразу трох абсалютна розных смакаў.

Нехта з гурманаў звяртае ўвагу на наяўнасць у смаку лёгкай ноткі грэцкага арэха – і гэта датычыць тоненькіх сыравэнджаных каўбасак-снэкаў «Хабуга».

«Арэхавы смак з’яўляецца дзякуючы адметнаму спосабу выспявання. Такія каўбаскі зручна браць у якасці ссабойкі», – тлумачыць галоўны тэхнолаг Людміла Бойка, якая прэзентуе новыя віды прадукцыі Стаўбцоўскага мясакансервавага камбіната разам з калегамі Наталляй Падсаднай (начальнік вытворчасці), Анастасіяй Бурдукевіч (начальнік аддзела збыту і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння), Вадзімам Белавусам (тэхнолаг).

Бачым, што многія праяўляюць цікавасць да стэйкаў з галёнкі. Яго вытворцы выпускаюць як паўфабрыкат у розных марынадах, у прыватнасці ў мядова-гарчычным і часночным.

У цэлым у гутарцы людзі нахвальваюць мясныя далікатэсы. Пасля дэгустацыі некаторыя ідуць у «Пятачок», каб набыць іх і прыгатаваць так жа смачна дома для сваіх блізкіх.

Больш за тры гадзіны доўжылася дэгустацыя. І пастаянна былі жадаючыя пазнаёміцца з мяснымі навінкамі.

– Нас гэта парадавала, як і тое, што людзі чакалі адкрыцця дэгустацыйнай пляцоўкі, – падвялі вынік спецыялісты.

Яно і зразумела: стаўбчане ўжо засумавалі па фірменных дэгустацыях Стаўбцоўскага мясакансервавага камбіната, якія апошнім часам не праводзіліся  ў сувязі з каранавіруснай інфекцыяй.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *