Трэцяе паражэнне ў сезоне

Важное Спорт

image_pdfimage_print

У нядзелю, 4 ліпеня, у г. Салігорску на стадыёне “Шахцёр” прайшоў матч 10 тура чэмпіянату Рэспублікі Беларусь сярод каманд другой лігі паміж ФК “Партызан” і ФК “Кронан”.

З самага пачатку першага тайма гаспадары поля поўнасцю праявілі ініцыятыву. На 8-й хвіліне Вадзім Антанюк выводзіць салігарчан наперад -1:0. У стаўбчан нічога на працягу ўсёй гульні не атрымлівалася. На полі панавала мітусня. На пачатку другога тайма Міхаіл Караткевіч забівае “кронанцам” другі гол. Стаўбчане ідуць у атаку, але салігарчане не падпускаюць гасцей да сваёй штрафной плошчы варот. І калі ўжо ішоў дадатковы час гульні, Ілля Сойка робіць лік матча канчатковым — 3:0.

На жаль, “Кронан” прайграў. Відаць, у каманды наступіў спад гульні, але будзем спадзявацца, што хлопцы за час двухтыднёвых канікул добра адпачнуць і ў другім крузе пакажуць сваю моц. У каманды застаецца 21 ачко і другое месца ў табліцы “Мінская вобласць. Поўдзень” і адставанне ад лідара — ФК “БДУ” — на два ачкі. Наступны 11 тур клуб прапускае. У 12 туры ФК “Кронан” на выездзе ў г. Клецку сустрэнецца з аднайменнай камандай (17 ліпеня).

З 7 ліпеня пачынаецца Кубак Мінскай вобласці па футболе 2021 года.

Анонс.

7 ліпеня (серада), 19.00, г. Стоўбцы, стадыён “Юнацтва”. 1/8 фінала. Першы матч. ФК Стаўбцоўскага раёна – ФК Уздзенскага раёна.

14 ліпеня (серада), г. Узда, гарадскі стадыён. 1/8 фінала. Другі матч. ФК Уздзенскага раёна – ФК Стаўбцоўскага раёна. Час удакладняецца.

Леанід НАРАНОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *