Жывёлаводы МТФ «Казейкі» — лідары па надоях малака ад каровы

Важное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Жывёлаводы МТФ «Казейкі» ААТ «Агранёманскі» выйшлі ў лідары ў гаспадарцы па надоях малака ад каровы.

Па выніках работы за паўгоддзе рупліўцы маюць вынік 3989 кілаграмаў.

– З пачатку года мы працавалі з жаданнем не толькі перакрыць мінулагодні паказчык, але і пастарацца заняць найвышэйшую пазіцыю сярод фермаў гаспадаркі, – сказала брыгадзір Тамара Рабянок. – І мы дабіліся пастаўленай мэты.

Калектыў фермы дружны, працавіты, дысцыплінаваны. Шчыруюць аператары машыннага даення Таццяна Карпач, Кацярына Лагаева і Юлія Налівайка. Жанчынам не займаць вопыту і рупнасці. Яны не толькі дояць, а і маленькіх цялятак даглядаюць. Прыкладаюць старанне і для таго, каб пастаўляць перапрацоўшчыкам малако толькі высокай якасці. Пераважная большасць прадукцыі, якая адгружаецца на малаказаводы, адпавядае гатунку экстра. У выніку і заробкі ў жывёлаводаў сталі ямчэйшыя. Людзі гэта добра ўсвядомілі і строга выконваюць правілы даення. У жывёлагадоўчых памяшканнях падтрымліваецца парадак. І на тэрыторыі фермы наведзена прыгажосць. Ля галоўнага ўвахода зроблена клумба і пасаджаны кветкі.

– Адно толькі шкада, што пасля завяршэння будаўніцтва новага «клюшачніка» дойны статак перавядуць на МТФ «Залужжа», – дадае брыгадзір. – Але мы разумеем, што такая неабходнасць наспела: у жывёлагадоўлі трэба ўкараняць новыя тэхналогіі.

Варта будзе адзначыць, што працаўнікі фермы на працягу апошніх гадоў уваходзяць у топ 15 аднатыпных вытворчых падраздзяленняў раёна.

Надзея БАТАЛКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *