У ААТ «Агранёманскі» выспеў азімы ячмень

Главное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print
Задаволены ўраджаем азімага ячменю камбайнер Аляксандр Ветраў, які з’яўляецца адным з лепшых працаўнікоў таварыства

Першымі ў раёне прыступілі да жніва хлебаробы ААТ «Агранёманскі».

У гаспадарцы выспеў азімы ячмень, які размясціўся на 40 гектарах.

– Гэтую збожжавую культуру мы пасеялі ўпершыню, – гаворыць в. а. галоўнага агранома таварыства Аляксандр Булаш. – Вырашылі заняцца вырошчваннем азімага ячменю па той прычыне, што ён выспявае раней за іншыя азімыя збожжавыя. Набылі два сарты  – «ізацэл» і «тэрэза». Адвялі пад іх аднолькавыя плошчы.

І хоць азімы ячмень больш патрабавальны ў плане догляду – правялі тры фунгіцыдныя апрацоўкі, але культура даволі выгадная. Цяпер намалочваюць звыш сарака цэнтнераў збожжа на круг, але пакуль што ўбіраюцца не самыя лепшыя ўчасткі.

Гаспадарка з’яўляецца элітгасам, таму ўвесь намалочаны ячмень плануюць пакінуць на насенне, каб размножваць яго і далей. Зразумела, пэўную частку разлічваюць рэалізаваць.

– Да масавай уборкі азімага рапсу, збожжавых і зернебабовых культур прыступім літаральна праз тыдзень, – дадае Аляксандр Мікалаевіч. – Планы на ўраджай даволі неблагія.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *