Конкурс: Хто вясёлы, знаходлівы? Настаўнік!

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

У раённым Цэнтры культуры прайшоў рэгіянальны тур абласнога конкурсу вясёлых і знаходлівых настаўнікаў «Педагагічны марафон».

Паспаборнічаць паміж сабою ў знаходлівасці і інтэлекце сабраліся ў Стоўбцах пяць камандаў –  дзяржынская School-women,  Бярэзінская «101 кіламетр», уздзенская «Узда-style», стаўбцоўская і нясвіжская пад адной назвай – «Вялікі перапынак».

У склад каманды ўваходзілі маладыя педагогі, ініцыятыўныя, абаяльныя, якія ўмеюць трымацца на публіцы. Конкурс прыцягнуў увагу, даставіў задавальненне ўсім, хто прысутнічаў у зале. Каманды падрыхтавалі музычнае прадстаўленне па тэме «Толькі смелым пакараецца мора», сабралі ўсе свае сілы для конкурсу «Біятлон», прадэманстравалі дамашняе заданне па тэме «Бархатны сезон».

Каб стварыць вобраз сваёй каманды, настаўнікам патрэбна было быць і спартсменамі, і артыстамі, і інтэлектуаламі.  Конкурс праходзіў  у атмасферы добразычлівасці, узаемападтрымкі. Стаўбцоўскую каманду прадстаўлялі  настаўнікі: гімназіі № 1 Андрэй Вяршына, Аляксандр Гоман (капітан каманды), Аталезскай СШ Вадзім Рубін, Акінчыцкага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – пачатковая школа Анастасія Зорына, СШ № 2 – Сняжана Макаранка, Андрэй Тамілін, СШ № 3 – Алена Мядзведзева, Марына Мар’юшыч, Вольга Трафімчук, Вольга Беська. Падрыхтоўка да конкурсу і ўдзел у ім аб’ядналі педагогаў, далі ім магчымасць раскрыць свой творчы патэнцыял. Каманда стаўбчан выступіла выдатна, журы аддало ёй другое прызавое месца. Пры падвядзенні вынікаў улічваліся вытрыманасць тэмы, арыгінальнасць выступлення, выканаўчае майстэрства, здольнасць да імправізацыі, умелае мастацкае і музычнае суправаджэнне праграмы.

У абласным  туры прыме ўдзел каманда з Беразіно, якая заваявала першае месца.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *