ШЧАСЛІВЫЯ НАВАСЁЛЫ

Нумары Сельская гаспадарка

У ААТ «Дзераўное» за два апошнія гады здадзена пад ключ дзесяць жылых дамоў сядзібнага тыпу, пабудаваных па прэзідэнцкай праграме. Пяць з іх заселены летась. Добраўпарадкаванае жыллё атрымалі работнікі жывёлагадоўчай галіны, якія мелі ў гэтым патрэбу. У ліку навасёлаў – малады спецыяліст і шматдзетная сям’я. Сёлета напрыканцы года наваселлі справілі дзве сям’і, якія прыехалі працаваць у таварыства, і дзве мясцовыя, сярод якіх таксама шматдзетная. Адзін дом пакуль што чакае гаспадароў, зарэзерваваны для маладога спецыяліста. Варта дадаць, што ў 2011 годзе жыллём у аграгарадку забяспечана адзінаццаць сем’яў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *