Мастацтва: Залатая палітра талентаў

Культура Нумары

image_pdfimage_print

Новы навучальны год на мастацкіх аддзяленнях Стаўбцоўскай і Шашкоўскай дзіцячых школ мастацтваў вызначыўся добрым стартам –  перамогай юных мастакоў у конкурсе.

На працягу чатырох дзён праходзіў VІІ Барысаўскі конкурс-пленэр «Залатая палітра». Камфортнае сонечнае надвор’е сёлетняга верасня дазволіла юным мастакам спаўна рэалізаваць свае таленты, малюючы краявіды прыроды і прыгожыя мясціны барысаўскага наваколля.

Зноў пацвердзіла сваё ўменне Дзіяна Чарнец – вучаніца педагогаў мастацкага аддзялення Стаўбцоўскай школы мастацтваў Андрэя і Ірэны Зянько. Ёй журы прысудзіла вышэйшую ўзнагароду  – гран-пры. Дыпломам І ступені ўзнагароджана Бажэна Звыцэвіч, дыпломам ІІ ступені – Патрысія Шчэкала, таксама вучаніцы Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Дыплом ІІ ступені атрымала вучаніца Шашкоўскай дзіцячай школы мастацтваў Марына Сямёнава, з якой працуе выкладчыца Наталля Шуцілава.

Пераможцы і прызёры конкурсу-пленэра атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі – прафесійныя наборы гуашы і фарбаў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *