Стаўбцоўскае АКС прапануе паслугу вывазу

Главное Эканомiка

image_pdfimage_print

Гэтай парой у Стоўбцах і іншых населеных пунктах нярэдка бачыш перапоўненыя кантэйнеры.

Але яны перапоўнены не камунальнымі адходамі, а травой з агарода. Прапалолі – вынеслі. Калі няма месца ў кантэйнеры, скідваюць траву побач. Маўляў, работнікі камунальнай службы ўсё роўна вымушаны будуць вывезці на палігон…

І даная сітуацыя прымушае давесці да ведама жыльцоў, што зялёныя адходы – гэта не адходы спажывання ці адходы вытворчасці, якія ўключаны ў пералік Міністэрства ЖКГ. Дбайныя гаспадары не выкідаюць іх, а складваюць на ўласным участку і з часам атрымліваюць арганічнае ўгнаенне.

Для тых, каму ўсё ж такі цяжка займацца гэтай справай, Стаўбцоўскае АКС прапануе паслугу вывазу.

Для жыхароў Стоўбцаў пры падворным аб’ездзе трактарам МТЗ-82 з прычэпам (умяшчальнасць прычэпа – 4 м3, ці 1200 кг травы) кошт вывазу 1 кг травы складае 0,007 рубля, пры падворным аб’ездзе машынай з задняй загрузкай (умяшчальнасць – 17 м3, ці 5100 кг травы) – 0,03 рубля.

У першым выпадку кошт рэйса – 87,07 рубля, у другім – 134,66 рубля.

Жадаючым вывозіць зялёныя адходы са сваіх агародаў варта аб’ядноўвацца з суседзямі, каб максімальна загрузіць трактар або машыну.

Заяўкі на вываз зялёных адходаў можна падаваць у дыспетчарскую службу Стаўбцоўскага АКС па тэл. 7-35-68.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *