Агляд рэдакцыйнай пошты: На шляху да сваёй прафесіі

На сувязі - рэдакцыя Нумары

image_pdfimage_print

З пачаткам новага навучальнага года ажывілася і аўтарская пошта «Праменя». Мы можам канстатаваць, што плённа працуюць гурткі «Юны карэспандэнт» у Дзераўнянскай СШ, СШ № 3 г. Стоўбцы, Горкаўскай, Вішнявецкай сярэдніх школах. Нашы няштатныя аўтары паспелі ўжо паведаміць аб навінах сваёй навучальнай школы, расказаць аб цікавых падзеях.

Вучаніца Дзераўнянскай СШ Вераніка Бурдукевіч напісала аб тым, як шырока святкаваўся ў іх школе Дзень беларускага пісьменства. Гэтай даце быў прысвечаны цэлы тэматычны тыдзень, на працягу якога прайшлі адметныя і цікавыя мерапрыемствы. Гэта экскурсіі ў школьны музей «Стаўбцоўшчына літаратурная», турнір знаўцаў роднай мовы «Шануйце роднае слова», завочнае падарожжа «Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас роднае слова», чытацкая канферэнцыя «Славутыя постаці мінуўшчыны», віктарыны, інтэлектуальныя гульні. «Прыемна ўсведамляць, –  піша аўтар, – што нарэшце настаў час, калі вартасць культурных набыткаў нашых продкаў ацэнена і прыкладваюцца намаганні для захавання іх дзеля наступных пакаленняў».

Вучаніца СШ № 3 г. Стоўбцы Аліна Усевіч апавядае пра піянерскі збор, прысвечаны дню нараджэння БРПА: «Піянерская краіна – гэта садружнасць дзяцей і дарослых. Незалежнасць і свабода выбару прыцягваюць рабят у краіне Піянерыі. Тут падлетак можа выпрабаваць сябе, праверыць свае здольнасці. Для вучняў  педагогамі-арганізатарамі В. У. Беська і А. С. Козел была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя аб дзейнасці грамадскіх арганізацый школы за мінулы навучальны год. Затым быў абраны актыў піянерскай дружыны. А завяршэннем піянерскага збору стала канцэртная праграма, падрыхтаваная самімі ж піянерамі».

Вучаніца гэтай жа школы Кацярына Ігнатовіч свае літаратурныя здольнасці праявіла ў рэцэнзіях на прачатаныя кнігі.

Допісы нашых юных карэспандэнтаў жывяць рэдакцыйную пошту, і рэдакцыя заўсёды гатова падтрымаць юныя таленты. Для некаторых вучняў гэты занятак вызначае выбар журналісцкай прафесіі. Кожны год рэдакцыя газеты «Прамень» дае  характарыстыку-рэкамендацыю для паступлення на факультэт журналістыкі БДУ камусьці з выпускнікоў. Студэнткай першага курса гэтага факультэта стала выпускніка стаўбцоўскай гімназіі Ксенія Рубін.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *