Памер прэмій павялічыўся

Эканомiка

image_pdfimage_print

З 1 ліпеня 2021 года павялічылася памер сродкаў на прэміраванне работнікаў бюджэтных арганізацый з 5 да 20 працэнтаў ад сумы іх акладаў.

Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2020 года № 482 «Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

У адпаведнасці з даным указам, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама накіравала на прадпрыемствы і ў арганізацыі растлумачэнні адносна змен у аплаце працы, а таксама для падрыхтоўкі і ўнясення змяненняў у лакальныя прававыя акты, якія выкарыстоўваюцца пры налічэнні прэміі.

Такім чынам, будуць павялічаны сродкі, якія накіроўваюцца на прэміраванне, з 5 да 20 працэнтаў у рамках прадугледжаных бюджэтных асігнаванняў на аплату працы. Акрамя таго, на прэміраванне будуць накіроўвацца нявыкарыстаныя сродкі, прадугледжаныя на аплату працы, у тым ліку ў першым паўгоддзі 2021 года.

Даная мера дазволіць павялічыць долю прэміравання ў аб’ёме стымулюючых выплат работнікам бюджэтных арганізацый. Каб забяспечыць рэалізацыю нормаў Указа № 482, адпаведнымі міністэрствамі прыняты нарматыўныя прававыя акты.

Вольга НАВІЦКАЯ, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *