Здатнасць

Нумары Спорт

image_pdfimage_print

ПЕРАМОЖНЫЯ «КАПЫЛЬСКІЯ ПАГОРКІ»

Нацыянальны фестываль эстафетнага бегу «Капыльскія пагоркі» сабраў і вядомых лёгкаатлетаў Беларусі, удзельнікаў чэмпіянатаў свету, Еўропы, Алімпійскіх гульняў, і маладых спартсменаў. І вельмі прыемна, што ў разрадзе дзіцячых камандаў, якія разыгрывалі прызы Мінаблвыканкама, на вядучых ролях былі юныя лёгкаатлеты Стаўбцоўшчыны.

Нашы спартсмены, якіх прадстаўлялі пераважна вучні СШ № 3 г. Стоўбцы, упэўнена перамаглі ў эстафеце 6х1000 метраў. Першае месца ў эстафеце 4х400 метраў заваявала каманда хлопчыкаў 2000-2001 гадоў нараджэння. Другое прызавое месца ў іх малодшых таварышаў (2002-2003 г. н.) і трэцяе – у старэйшых (1998-1999 г. н.). У дзяўчынак ва ўзроставых групах дзве сярэбраныя ўзнагароды.

Гэта яшчэ адзін поспех выхаванцаў Стаўбцоўскай ДЮСШ, трэцяй школы горада і іх трэнера Анатоля Турчановіча.

 

ЗА ШТО ЗМАГАЕМСЯ?

Пытанне, на якое невядома ці ёсць адназначны адказ у членаў каманды «Нёман-Агра». Пройгрыш зразгромным лікам 3:8 пакуль не дае падстаў для аптымізму. Каманда «Жодзіна-2007», якая супрацьстаяланашым футбалістам, разам з калектывам Маладзечна ўпэўнена лідзіруе ў першынстве вобласці. Згадаем, што гады два-тры таму менавіта жодзінцы і стаўбчане змагаліся за чэмпіёнскае званне. Час мяняецца? На жаль, не нам на радасць.

Зноў няўдача, і апошняе месца ў фінальнай васьмёрцы чэмпіянату. Магчыма крыху паправіць становішча вынік сустрэчы з камандай Смалявіч, куды «Нёман-Агра» выязджае заўтра.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *