Перамога ў стаўбчан. ФК «Кронан» сустрэўся з ФК «Узда»

Главное Спорт

image_pdfimage_print

У сераду, 14 ліпеня, на стадыёне г. Узда прайшоў паўторны матч 1/8 фінала Кубка Мінскай вобласці па футболе. 

Стаўбцоўскія футбалісты праводзілі матч з мясцовай камандай. Нагадаем, што падчас першай сустрэчы нашы хлопцы выйгралі з буйным лікам – 5:0. Гульня пачалася з атак уздзенцаў, але нашы футбалісты вытрымалі націск і на 26-й хвіліне са штрафнога ўдару, які падаваў Аляксандр Паляшчук, вызначыўся Арцём Сукала. Праз дзесяць хвілін гаспадары поля робяць лік гульні 1:1, прыгожым ударам «нажніцамі» забівае гол Ігар Кучук. І калі ішоў дадатковы час першага тайма, Аляксандр Паляшчук, які атрымаў мяч на сваёй палавіне поля, абыгрывае трох абаронцаў і галкіпера ўздзенцаў і выводзіць наперад нашых ігракоў – 2:1. У другім тайме стаўбчане маглі вызначыцца некалькі разоў, але добра гуляў варатар гаспадароў поля. Ёсць перамога і ў гасцях. Стаўбцоўскі клуб выходзіць у 1/4 фіналу Кубка Мінскай вобласці.

Леанід НАРАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *