«65 рублёў на кожнае дзіця». Шматдзетным сем’ям выплацяць матэрыяльную дапамогу

Важное Соцыум

image_pdfimage_print

З 9 па 31 жніўня праводзяцца выплаты матэрыяльнай дапамогі да новага навучальнага года шматдзетным сем’ям раёна.

Такое рашэнне прынята раённым Саветам дэпутатаў. Як паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, выплаты належаць шматдзетным сем’ям, зарэгістраваным на тэрыторыі раёна і ў якіх выхоўваецца трое і больш дзяцей, якія атрымліваюць агульную сярэднюю і спецыяльную адукацыю (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі). Сума дапамогі – 65 рублёў на кожнае дзіця.

Прыём дакументаў праводзіць ДУ «Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» па адрасе: г. Стоўбцы, вул. Сацыялістычная, д. 40, каб. № 10 (з 08.00 да 17.00 у рабочыя дні, кант. тэл. – 5-15-93). Неабходна мець пры сабе: пашпарт бацькоў, пасведчанне шматдзетнай сям’і, даведку са школы аб тым, што дзеці з’яўляюцца навучэнцамі, выпіску з карт-рахунку ААТ «Беларусбанк».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *