«Хочацца, каб наш горад быў прывабным». Стаўбчане расказалі, якім бачаць будучы воблік горада

Главное Соцыум

image_pdfimage_print

Жыхары Стоўбцаў працягваюць дзяліцца з рэдакцыяй газеты сваімі думкамі наконт будучага вобліку горада.

Нагадаем,  што ў 2022 годзе наш райцэнтр будзе сталіцай абласнога свята «Дажынкі». Фактычна горад ужо пачаў рыхтавацца да гэтай падзеі.

Калі раней некаторыя стаўбчане скептычна ставіліся да таго, ці магчыма ўвогуле штосьці змяніць вакол нас, то цяпер самі актыўна ўключаюцца ў працэс.

Юрый Дзёмін:

– Вельмі хочацца, каб наш горад быў сучасным і прывабным для моладзі. Таму ў рамках падрыхтоўкі да абласнога свята «Дажынкі» прапаную пабудаваць у Стоўбцах парк адпачынку на месцы былога саду плодаагародніннага завода. У гэтым парку варта размясціць адкрытую канцэртную пляцоўку, якую можна будзе выкарыстоўваць у якасці кінатэатра пад адкрытым небам, фуд-корт, атракцыёны, скейтпарк і інш.

Святлана Буката:

– Мне як матулі траіх дзяцей хочацца пажадаць нашаму гораду працвітання. Неабходна, каб у  ім ствараліся новыя рабочыя месцы, людзі атрымлівалі дастойную заработную плату. Стаўбчанам, на маю думку, не хапае кінатэатра, куды можна было б пайсці ў выхадны дзень усёй сям’ёй. З камфортнымі канапамі і сучасным дызайнам, дзе для дзяцей будуць паказваць мультфільмы  на ўвесь экран,  у фармаце 3D ці 4D. І не трэба будзе ехаць у Баранавічы ці Мінск.

Я вельмі задаволена, што ў Стоўбцах будуецца школа №  4. У дзяцей з’явіцца шмат магчымасцяў для заняткаў спортам. Разгрузіцца трэцяя школа, у якой усе мае дзеці засталіся разам са сваімі настаўнікамі. У наступным годзе будзем разглядаць магчымасць пераводу ў новую школу старэйшай дачкі, якая закончыць чацвёрты клас і будзе пераходзіць у сярэдняе школьнае звяно. Наш сын у 2022 годзе заканчвае дзявяты клас і хоча  паступаць. Усе дзеці добра вучацца, дочкі займаюцца ў харэаграфічным калектыве «Лявоначкі». Ужо рыхтуемся да новага навучальнага года. Кожны год усім шматдзетным сем’ям выдзяляецца фінансавая дапамога да школы.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *