Алімпійскі дуэт «вучаніца – педагог»

Адукацыя Главное

image_pdfimage_print

У ім настаўнік знаходзіць таленавітага вучня,  а той стымулюе яго да самаразвіцця

Дзякуючы выпускніцы СШ № 3 г. Стоўбцы Дар’і Тулейка і яе педагогу Наталлі Сінянковай сёлета ўпершыню на Стаўбцоўшчыне дасягнуты абсалютны рэкорд ведаў па англійскай мове.

Выпускніца СШ № 3 г. Стоўбцы Дар’я Тулейка з настаўніцай англійскай мовы Наталляй Сінянковай

Высокі вынік пацвярджаецца сертыфікатам  у 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні.

– Даша – алімпіядніца, з добрымі памяццю і моўным чуццём. Яе веды па англійскай мове сягаюць да так званага прасунутага ўзроўню, характэрнага для носьбітаў мовы, – кажа педагог з больш чым 20-гадовым стажам Наталля Сінянкова.

Наталля Пятроўна і Дар’я працуюць разам з чацвёртага класа, выкарыстоўваючы магчымасці профільнага класа, факультатываў, індывідуальных заняткаў і праграм. Імі зроблена вялікая праца, у тым ліку «не адставала» ў сваім прафесійным развіцці і педагог – інакш не было б такога выніку. Надзвычай важнай аказалася падтрымка сям’і Дар’і, у якой адукацыю лічаць найвышэйшай каштоўнасцю.

Дар’я Тулейка паступае на юрфак БДУ, каб стаць высакакласным спецыялістам з глыбокім веданнем англійскай мовы, а Наталля Сінянкова з новага навучальнага года пераходзіць працаваць у новую СШ № 4 г. Стоўбцы, каб разам з таленавітымі вучнямі працягваць развіццё алімпіяднага руху.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *