Бліц-апытанне: «Прыгожая школа ўзводзіцца ў новым мікрараёне»

Соцыум

image_pdfimage_print

Мы пацікавіліся на вуліцах горада, ці чакаюць стаўбчане новую школу

Юлія Белавус:

– Дзеткі ў нас растуць, таму чакаем новую школу ўсёй сям’ёй. Дачка ідзе ў трэці клас (і ёй цяпер не трэба будзе хадзіць на заняткі ў другую змену), а сын – у першы. Меншага сына, як падрасце, аддадзім у дзіцячы сад № 8. Бяром зямельны ўчастак у мікрараёне Паўночны і будзем будаваць уласны дом.

Вікторыя Тарасевіч:

– Мы сочым за развіццём горада. Вядзём актыўны лад жыцця. Насця ў нас любіць спартыўныя святы і гатова браць у іх удзел, а Ігнат пакуль толькі балельшчык на маміных руках. Хацелі б, каб у горадзе былі месцы для сямейнага адпачынку, больш паркаў з атракцыёнамі і забавамі для дзяцей.

Ніна Кулакоўская:

– Прыгожая школа пабудавана. Тым, хто жыве ў новым мікрараёне, да яе рукой падаць. Кажуць, што школа вельмі спартыўная. Дзецям будзе дзе праводзіць час, развівацца. А ў школе № 3 ужо ўстановіцца адназменны рэжым работы, і гэта радуе майго ўнука-васьмікласніка.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *