У Налібаках адкрыты нарыхтоўчы пункт

Важное Эканомiка

image_pdfimage_print

На даны момант нарыхтоўшчыкі Стаўбцоўскага філіяла Мінскага абласнога спажывецкага таварыства актыўна закупляюць у насельніцтва сезонную прадукцыю. 

У Налібаках адкрыты нарыхтоўчы пункт для закупкі чарніц. «Іх ужо закуплена пяць тон, а ўсяго плануецца закупіць у ліпені 21 тону. Каштоўная лясная ягада праходзіць глыбокую замарозку, а пасля будзе рэалізавана на экспарт – у Літву і Латвію», – адзначыла вядучы эканаміст філіяла Святлана Піскун.

Нарыхтоўшчыкамі ўжо назапашана тона чырвоных парэчак, больш за 34 тоны агуркоў, 31 тона таматаў  і іншай садавіны і агародніны. Частка іх адразу паступае ў продаж у ведамасныя магазіны, частку – перапрацоўваюць (да прыкладу, соляць).

Наперадзе – масавая нарыхтоўка яблыкаў, капусты і г. д.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *