Поле з гарчычным насеннем

Нумары Сельская гаспадарка

Прыватнае прадпрыемства «Профі-Аграцэнтр» прыступіла да сяўбы сідэратаў з дапамогай сучаснай устаноўкі.

Новая глебаапрацоўчая ўстаноўка, нядаўна набытая і давераная механізатару Андрэю Калясянкевічу, дазваляе пазбегнуць  лішніх аперацый. У выніку, глеба апрацоўваецца за адзін праход і адначасова засяваецца дробнанасеннымі культурамі. У прыватнасці, Андрэй сее гарчыцу. Да зімы гэтае поле з гарчычнымі ўсходамі будзе заарана, што паслужыць яму цудоўным арганічным угнаеннем. Гарчыца-сідэрат пацясніць і пустазелле. На новай устаноўцы за адну змену можна апрацаваць  і засеяць  50 гектараў плошчы.

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *