Лік 9:0. Кронаўцы атрымалі буйную перамогу

Главное Спорт

image_pdfimage_print

На стадыёне “Юнацтва” ў г. Стоўбцы прайшоў матч 13 тура чэмпіяната РБ (другая ліга) па футболе паміж мясцовай камандай і ФК “Любань”.

Гульня адразу ж пачалася з атак кронанцаў. На 17 хвіліне з перадачы Аляксандра Паляшчука адбываецца выхад адзін на адзін з галкіперам гасцей Багдана Дубовіка, які і вызначаецца голам-1:0. На 34 хвіліне памыляюцца абаронцы і варатар гасцей у сваёй штрафной, дакладны пас Сяргея Катка на Багдана Дубовіка і лік становіцца-2:0. На 39 хвіліне ў выніку розыгрыша паміж Аляксандрам Мяцем і Аляксеем Аляксеенка і лік ужо-3:0. Праз дзве хвіліны Сяргей Каток дакладным пасам выводзіць мяч прама на нагу Паўла Баскакава і лік становіцца-4:0. У другім тайме стаўбчане не супакойваюцца, атакі ідуць адна за адной. Двойчы выручае гасцей штанга і перакладзіна варот.

Ідзе 63 хвіліна Аляксандр Мяць праз усё поле цудоўным пасам знаходзіць у штрафной Аляксея Аляксеенка, які не прамахваецца і забівае пяты гол. На 70 хвіліне Яўген Макарэвіч навешвае ў штрафную гасцей, памыляецца варатар гасцей Сяргей Шарэнда і мяч ад яго рук праскоквае ў вароты-6:0. На 81 хвіліне выходзіць адзін на адзін за галкіперам гасцей Уладзіслаў Сушчыц, але не марудзячы пасам пасылае мяч да Дзмітрыя Даўбейкі, які не прамахваецца-7:0.

Праз пяць хвілін індывідуальныя якасці дэманструе Аляксандр Паляшчук, які з перадачы Аляксандра Сяргеева (“навічак” клуба, апошні клуб якога быў ФК “Асіповічы”) і робіць лік гульні-8:0. Напрыканцы матча гуляюць у сценку паміж сабой Дзмітрый Даўбейка і Аляксей Аляксеенка і апошні не здраджвае сабе-9:0. Гэта самая буйная перамога ў сезоне.

У клуба стала 24 ачкі і трэцяя прыступка ў табліцы (Мінская вобласць. Поўдзень”. Наступны матч ФК “Кронан” (Стоўбцы) правядзе на выездзе, дзе 31 ліпеня сустрэнецца на гарадскім стадыёне ў г. Мар’іна Горка з ФК “Вікторыя”. Падажаем стаўбчанам толькі перамогі, так як мар’інагорцы з’яўляюцца асноўнымі сапернікамі стаўбчан на шляху да выхаду ў плэй-оф ( у Вікторыі 20 ачкоў).

Леанід НАРАНОВІЧ

Фота Веры УЛАСЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *