Новая школа ў Стоўбцах: на дапамогу будаўнікам выйшли педагогі

Адукацыя Главное

image_pdfimage_print
Уборка ў памяшканні, дзе для пачаткоўцаў прадугледжаны дзённы сон

У Стоўбцах завяршаецца будаўніцтва новай школы на 720 месцаў.

Каб правесці генеральную ўборку ў вучэбных кабінетах да новага навучальнага года, на дапамогу будаўнікам выйшлі работнікі  гарадскіх школ і дзіцячых садоў. Такая практыка, як заўважае начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Людміла Стонька, прымянялася і пры здачы ў 2018 годзе новага дзіцячага сада № 8.

Зразумела, што ў першых радах памочнікаў – тыя, хто будзе працаваць у новай школе.

Людміла Ліцкевіч і Уладзімір Дземчанка прыбіраюць клас, у якім Людміла Яўгеньеўна першага верасня прыме сваіх вучняў

Да прыкладу, мы пазнаёміліся з настаўніцай пачатковых класаў Людмілай Ліцкевіч і настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Уладзімірам Дземчанкам. Яны акурат выйшлі на працу пасля водпуску. Абое маюць педагагічны стаж больш за 30 гадоў і перайшлі з СШ № 3. Мыюць вокны, праціраюць ад пылу парты і школьную дошку. Калі будуць устаноўлены шафы, трэба будзе і ім надаць глянец. Вядома, што менавіта ў гэтым кабінеце першага верасня Людміла Яўгеньеўна пачне сваю працу. Мае суразмоўнікі  прыгадваюць, як  некалі перад адкрыццём трэцяй школы (гэта было ў 1982 годзе) яны разам з вучнямі таксама дапамагалі будаўнікам наводзіць у класах парадак.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *