Маладая сям’я Аляксандра і Надзеі Ханчэўскіх працуюць на ўборачнай кампаніі разам

Главное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Ва ўборачнай кампаніі ў раёне задзейнічаны дзевяць сямейных экіпажаў, маладзёжных – дванаццаць. Сярод іх – маладая сям’я Аляксандра і Надзеі Ханчэўскіх з ААТ «Агранёманскі».

Сям’я Ханчэўскіх на Стаўбцоўшчыну пераехала з Гомельскай вобласці. Аляксандр уладкаваўся ў гаспадарку механізатарам чатыры гады таму, Надзея – эканамістам у мінулым годзе. Кіраўніцтва арандавала для маладой сям’і  кватэру ў аг. Стары Свержань. Цяпер усё побач з домам: і любімая работа, і дзіцячы садок для сына.

Жніво сямейны экіпаж пачынае з раніцы і працуе да позняга вечара. Часам свае карэктывы ўносяць умовы надвор’я.

Перад выкананнем палявых работ кожны камбайн праходзіць абслугоўванне ў майстэрні. Першапачаткова правяраюцца дэталі, якія часцей за ўсё выходзяць са строю. Пасля праверкі галоўным аграномам стану збожжа ўсе экіпажы выходзяць у поле.

Сям’я Ханчэўскіх на палетках працуе зладжана і дружна. Кіруе працэсам Аляксандр, а Надзея як добрасумленны памочнік ва ўсім яму дапамагае.

– У мае абавязкі ўваходзіць кантроль якасці ўборкі, – адзначае Надзея.

Праца маладой жанчыне падабаецца. Паралельна яна паспявае выконваць і абавязкі эканаміста па ўліку паліва.

Цяпер экіпаж шчыруе на ўборцы жыта. Наперадзе – уборка і іншых культур: трыцікале, пшаніцы, аўса.

Ксенія РУБІН

Фота Наталіі КЛЫГАЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *