Цікава пабачыць

Нумары Паездкі, экскурсіі

image_pdfimage_print

ПАЛОМНІЦТВА Ў МУЗЕЙ

У знамянальны год 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў назіраецца ажыятажны попыт сярод стаўбчан на наведванне сталічнага музея Вялікай Айчыннай вайны. Музей, як вядома, пераехаў у новы будынак і быў урачыста адкрыты напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Аснашчаны найсучаснымі электроннымі сродкамі, ён ўяўляе сабою «жывую» панараму вялікай барацьбы і мужнасці.

Невыпадкова, што ў службу аддзела перавозак аўтапарка № 17 паступае шмат заявак на наведванне музея са школ і працоўных калектываў раёна. Вядучы спецыяліст службы Леаніда Высоцкая адзначыла:

–  Для школьнікаў наведванне музея Вялікай Айчыннай вайны – гэта своеасаблівы тэматычны ўрок, які мы стараемся дапоўніць аглядавай экскурсіяй па нашай сталіцы. Улічваючы размах і тэмп яе культурна-спартыўнага будаўніцтва, на мінскіх вуліцах і плошчах таксама ёсць што паглядзець.           

 

 

«АГРАНЁМАНЦЫ» Ў ПОЛАЦКУ

Па заканчэнні ўборачнай жывёлаводы, механізатары і спецыялісты ААТ «Агранёманскі» змянілі поле і ферму на велічную «сафійку» з манастыром і арганным канцэртам.

Старажытны Полацк, горад-карабель над Дзвіною  ў памяці застанецца надоўга.

Сёлета, як і ў мінулыя гады, не парушана добрая традыцыя гаспадаркі – арганізоўваць пасля напружанай уборачнай кампаніі культурны адпачынак для сваіх работнікаў. Жадаючых адправіцца ў паездку было сорак чалавек, таму для сельскіх экскурсантаў служба аддзела перавозак аўтапарка № 17 прапанавала вялікі  камфартабельны аўтобус. «Вярнуліся стомленыя, але поўныя ўражаннняў ад горада, ад яго гісторыі і прыгажосці», – падзялілася старшыня прафсаюзнага камітэта Марына Касматовіч.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *