Стаўбчане пачалі больш карыстацца паслугамі аператара life:)

Важное Эканомiка

image_pdfimage_print

Паводле інфармацыі life:), у чэрвені гэтага года на Стаўбцоўшчыне заўважылі рост трафіку.

Абаненты аператара сталі пампаваць больш у параўнанні з іншымі месяцамі. Мабільны аператар таксама даведаўся пра самыя «інтэрнэтныя» месцы ў Стоўбцах. Аказалася, што яны знаходзяцца на вуліцах Цэнтральнай і Машынабудаўнікоў.

У маі-чэрвені на тэрыторыі раёна life:) устанавіў новыя базавыя станцыі, што і стала прычынай росту трафіку. Колькасць базавых станцый вырасла больш чым у 4 разы – з 5 да 22. У выніку плошча 4G-пакрыцця на Стаўбцоўшчыне павялічылася ў 6,5 раза, а колькасць жыхароў, для якіх стала даступнай сувязь 4G, – у 1,6 раза.

Новыя базавыя станцыі працуюць у частотным дыяпазоне 800 МГц, які валодае вялікім радыусам дзеяння і дазваляе эфектыўна забяспечваць пакрыццё сельскай мясцовасці і паляпшаць сігнал 4G унутры будынкаў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *