Пакуль аўдыт, а хутка будзе і пашпарт

Важное Эканомiка

image_pdfimage_print

У ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» праведзены неабходныя работы для атрымання пашпарта гатоўнасці да работы ў асенне-зімні перыяд.

– Атрыманне пашпарта гатоўнасці ў адпаведнасці з графікам намечана на другую палову жніўня. На даны момант дзяржпрамнаглядам завершана аўдытарская праверка і фактычна ўжо выдадзена заключэнне, – зазначае майстар кацельні Юрый Станіславовіч.

У выніку граматнай эксплуатацыі абсталявання, а таксама ранейшых значных укладанняў (да прыкладу, была ажыццёўлена замена гарэлкі катла, абноўлены цепласеткі і інш.) сёлетнія выдаткі вытворцаў на падрыхтоўку да работы ў зімні перыяд аказаліся мінімальнымі – фактычна на ўзроўні тых, якія неабходны для тэхнічнага абслугоўвання кацельні.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *