Установы адукацыі падрыхтаваны да новага навучальнага года

Адукацыя Важное

image_pdfimage_print

Як паведаміла начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Людміла Стонька, у гэтыя жнівеньскія дні пачаліся аб’езды школ і дзіцячых садоў. Камісія ў складзе прадстаўнікоў райаддзела па надзвычайных сітуацыях, упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, вучэбна-метадычнага кабінета і інш. ацэньвае ступень гатоўнасці ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года, стан матэрыяльна-тэхнічнай базы, добраўпарадкаванне тэрыторыі. Важнае патрабаванне – захаванне ўмоў бяспекі для школьнікаў.

У цэлым установы адукацыі раёна падрыхтаваны да пачатку новага навучальнага года. У некаторых з іх завяршаюцца рамонты памяшканняў, абнаўленне спартыўных пляцовак і інш.

Марына КУТАС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *