На старце – пажарны аўтамабіль

Нумары РАНС інфармуе

image_pdfimage_print

22 разы выязджалі на старт пажарныя аўтамабілі: вадзіцелі павінны былі не проста прадэманстраваць хуткасныя характарыстыкі сваёй спецтэхнікі, а і прайсці ўсе этапы трасы з найменшай колькасцю памылак.

“Круг”, “Каляя”, “Бокс”, “Змейка”, “Заезд на стаянку”, “Эстафета”, “Танэльныя вароты”, “Пянькі”, “Лінія “Стоп”, “Адкрытая водная крыніца” – такія назвы этапаў, праходжанне якіх і дазволіла вызначыць пераможцаў і прызёраў фінальнага этапу абласных спаборніцтваў па хуткасным манеўраванні тэхнічных сродкаў і падачы вады помпай сярод вадзіцельскага саставу падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Мінскай вобласці, якія праходзілі ў нашым раёне.

– Падобныя спаборніцтвы закліканы павышаць боегатоўнасць тэхнічных сродкаў, укараняць перадавы вопыт эксплуатацыі аўтатранспарту і садзейнічаць росту прафесійнага майстэрства нашых вадзіцеляў, – адзначылі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях. 

А фартуна ўсміхнулася на гэты раз вадзіцелю з Салігорскага гарадскога аддзялення па надзвычайных сітуацыях, другое і трэцяе месцы – у вадзіцеляў з Капыльскага і Валожынскага райаддзелаў па надзвычайных сітуацыях адпаведна. Наш прадстаўнік заняў пятае месца.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *