Жыхары вуліцы М. Горкага ў Стоўбцах звярнуліся з пытаннем абкошвання тэрыторыі

Главное Моя Столбцовщина Соцыум

image_pdfimage_print

З тыльнага боку іх участкаў пачынаеца поле і… бур’ян. Асот стаіць сцяной, і цяпер яго насенне носіцца ў паветры. Разам з нязручнасцямі і непрывабнай эстэтыкай у гэтай сітуацыі існуе і пажарная небяспека. Асабліва трывожна ў спякотныя дні, калі для ўзгарання дастаткова кінутай непатушанай запалкі ці акурка…

Рэдакцыя высветліла, што гэтая зарослая тэрыторыя, не зважаючы на сваё месцазнаходжанне – паміж ракой Нёман, ракой Альхоўкай і чыгункай, адносіцца да гарадской рысы. Адпаведна, камунальная служба павінна яе своечасова абкошваць і сачыць за парадкам.

Сігнал нашых чытачоў перададзены для рэагавання ў аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *