У Стоўбцах працуе фестываль «Кладзесь». Даведаліся, што там можна набыць

Главное Культура

image_pdfimage_print

Фестываль “Кладзесь”, які разгарнуў сваю работу ў Стоўбцах, дазваляе пазнаёміцца з праваслаўнай культурай і атрымаць задавальненне ад зносін з блізкімі па духу людзьмі.

Фестываль праходзіць па благаслаўленні епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла і пры падтрымцы Стаўбцоўскага райвыканкама.

Наведаўшы ярмарку, усведамляеш, што прадукцыя, якая прадстаўлена Свята-Елісавецінскім манастыром, вельмі запатрабаваная. Тут — даволі шырокі асартымент: духоўна-маральная літаратура, керамічныя вырабы, посуд, упрыгажэнні і інш. Асаблівую ўвагу заслугоўвае фотавыстава “Жыццё як дарога, поўная святла” пра жыццё святой княгіні Елісаветы. Тут прадстаўлены рэдкія фотаздымкі, карціны, дзённікавыя запісы і ўспаміны пра святую Елісавету. Юным гледачам прапанаваны прадстаўленні лялечнага тэатра “Батлейка”, дзе казка вучыць міласэрнасці і мудрасці.

Фестываль працягнецца да 15 жніўня. Паспяшайцеся акунуцца ў яго душэўную і творчую атмасферу.

Марына КУТАС

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *