«Сям’я без насілля». У працоўных калектывах выступаюць міжведамасныя інфармацыйныя групы

Ахова правапарадку Главное

image_pdfimage_print

На Стаўбцоўшчыне ладзіліся выступленні міжведамасных інфармацыйных груп у працоўных калектывах у рамках спецыяльнага комплексу мерапрыемстваў «Быт».

Супрацоўнікі райаддзела міліцыі сумесна з прадстаўнікамі райвыканкама, спецыялістамі бальніцы і тэрытарыяльнага цэнтра пазнаёмілі з аператыўнай абстаноўкай на тэрыторыі раёна, мерамі індывідуальнай прафілактыкі і аказання дапамогі тым, хто пацярпеў у выніку злачынства.

В. а. начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Жыбуль і ўчастковы інспектар міліцыі Аляксандр Чарняўскі выступілі перад работнікамі райветстанцыі

Статыстыка сведчыць, што ў пераважнай большасці да супрацьпраўных дзеянняў, як і выпадкаў сямейнай нядобранадзейнасці і насілля ў сям’і, штурхае алкаголь. Красамоўным прыкладам можа служыць трагедыя ў Аталезі, калі нецвярозы сын абліў сваю маці бензінам, а праз некалькі дзён ад атрыманых траўм жанчына памерла ў рэанімацыі…

Каб не дапусціць бяды, важна кожнаму з нас не быць абыякавымі і па-чалавечы ацэньваць рызыку, асабліва там, дзе ёсць непаўналетнія дзеці, састарэлыя людзі, якія з прычыны сваіх псіхафізічных асаблівасцяў не здольны сябе абараніць. Інфармацыю,  якая  насцярожыла, заўсёды можна перадаць у райаддзел міліцыі або зацікаўленым арганізацыям.

Суб’екты прафілактыкі працягваюць мэтанакіраваную работу з асобамі, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі, вядуць асацыяльны лад жыцця і схільны да ўчынення правапарушэнняў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *